Да гібелі ракападобных магло прывесці рэзкае павышэнне тэмпературы вады.

Улады Чылі спрабуюць высветліць прычыны, па якіх пляжы афарбаваліся ў крывава-ружовы колер, паведамляе інфармацыйны партал "Мір". Эксперты тлумачаць гэта масавай гібеллю крэветак і крабаў. Зараз у ваколіцах горада Коронель бяруць пробы вады для даследавання, каб зразумець, што прывяло да такіх наступстваў. Мясцовыя жыхары запэўніваюць, што такога яны ніколі не бачылі.

Па адной з версій тэмпература вады рэзка падвысіўся, што і прывяло да масавай гібелі ракападобных. Верагоднай прычынай гэтага называюць працу двух электрастанцый, размешчаных непадалёк - яны забіраюць марскую ваду для астуджэння. Яшчэ адна версія - так званы эфект Эль-Ніньё, у аснове якога ляжыць ваганне тэмператур павярхоўнага пласта вады ў Ціхім акіяне.